Истории

Тры Марыі. Як мы шукалі беларусаў па забытых здымках 70-гадовай даўніны

Помогаем проекту Имена
Собрано 357 911 из 420 000 рублей
Помочь

«Ці могуць Імёны знайсці імёны?» — спыталі ў нас стваральнікі фотаальбома «Найлепшы бок», дзе сабраная калекцыя здымкаў 30-50-х гадоў, па якіх можна прасачыць гісторыю сем’яў і вёсак Беларусі. Нам даслалі 28 здымкаў калекцыянера Дзмітрыя Сярэбрынікава. Калісьці шкляныя негатывы ён набыў на аукцыёне. Вось можна пабачыць сталую жанчыну ў святочнай хустцы. А вось — сяброўкі апранулі самыя модныя сукенкі. Ёсць жанчыны ў капелюшах. Ёсць мужчыны ў галіфэ. Але хто ўсе гэтыя людзі, заставалася загадкай. Толькі на адным здымку было напісана «Пугачоўская сямігадовая школа». Мы паехалі ў вёску Пугачы, што пад Валожынам, каб даведацца, як склалася жыццё тых, хто 70 год таму пазіраваў невядомаму фатографу.

Паварочваем на Пугачы і спыняемся ля жанчыны. Яна ўважліва глядзіць на здымкі і кажа: «Вам да Марыі Вікенцьеўны трэба. Гэта настаўніца наша, ёй ужо пад 90 год, але галава ў яе светлая, яна ўсё памятае». 

Усё жыццё Марыя Вікенцьеўна працавала настаўніцай у мясцовай школе. Кажа, што нават цяжка падлічыць, колькі пакаленняў вучняў прайшло праз яе. Ёсць сярод іх і акадэмікі, і паэты, і дэпутаты. Фота: Вікторыя Герасімава, Імёны

У Марыі Вікенцьеўны на дварэ сапраўдная перабудова. Яна ўважліва паглядае, каб рабочыя зрабілі ўсё, як трэба. «З Мінску вы прыехалі? — пытае ў нас. — А божухна! Давайце гляну вашыя картачкі, павінна некага пазнаць».

Настаўніца дастае спачатку акуляры, а пасля лупу, каб лепей разглядзець твары. 

— Ну, нехта ж знаёмы, але хто? Людзі так памяняліся! Я прыйшла на 40 год выпуску ў школу, дык пазнала толькі сваіх суседзяў. Дзеці некаторыя кажуць: «Марыя Вікенцеўна, вы помніце, якая прыгожая ў вас сукенка была, як мы ў першы клас прыйшлі?» Я іх не ўсіх помню, а яны маю сукенку помняць. Што праўда, прыгожая была: карычневая з белымі карункамі! Я кажу пра іх «дзеці». А тыя дзеці ўжо некаторыя на пенсіі — во колькі я жыву! 

Посцілка, перабранка — так у Валожынскім раёне называюць саматканыя дываны. Мыць іх — сапраўднае выпрабаванне. Таму найчасцей проста праветрывалі на плоце. Калі ж трэба было ісці на раку, з сабой бралі бітку і калацілі па дыване ў скручаным выглядзе. Пасля сушылі на плоце. Фота: Вікторыя Герасімава, Імёны

Вёска наша была заўжды вялікая. Чым знакамітая? У нас добра ткалі — і абрусы, і дываны. Дываны клалі на ложак, але як хочаш легчы, трэба сцягнуць — бераглі. Найлепшыя вешалі на сценку. А самыя дарагія трымалі ў шафе — прыданае. Дастанеш, глянеш — і назад кладзі, каб барані божа, не папэцкаць. Тыя дываны вешалі на хату, калі фатограф прыходзіў. І калі ў горад ехалі ў атэлье, бралі той дыван з сабой. Павесілі — добра, тады можна станавіцца і каб ужо здымалі. 

Во паглядзіце, на вашых картачках гэтыя дываны. Ой, а якія дзеўкі тут прыгожыя! Ну, хто б гэта мог быць? Мода ў нас была, але ніхто не казаў, што гэта мода. Проста бачыш, што сталі цяперака так насіць — і ты ўжо таксама носіш. Дзе бралі адзенне? Самыя шылі! Гэта ж цяпер прыйдзеш у магазін — чаго хочаш. А тады ўсё самі, сваімі рукамі — і на выпускны, і на вяселле, і на пахаванне. Праўда, у суседнім мястэчку былі габрэйскія крамы (іх толькі так называлі «крамы», не магазіны). Там можна было купіць панчохі нават! Раз у сто год (смяецца). Бераглі іх, каб не дай бог што! Яшчэ па вёсках хадзілі шпекулянты. Яны ў горадзе накупяць усяго, а тады ўжо нам паказваюць. І сукенку, і чаравікі можна было купіць. Так па хатах і хадзілі. Цяпер так цыганы да нас ходзяць, але ўчастковы загадаў іх не пускаць.

Гэты дыван ткала маці спадарыні Марыі ў канцы 60-х. Ён цяпер захоўваецца ў шафе і пасля пяройдзе дачцэ. Яна, дарэчы, таксама настаўніца. Фота: Вікторыя Герасімава, Імёны

Вёска ў нас добрая. Мы жылі за палякамі да 1939 году. У паноў было зямлі — ого-го! Але і ў нас жа была. У бацькі майго з пару гектараў, частка лесу. Круціліся-вярцеліся, каб хоць якую капейчыну зарабіць. А тады прыйшлі саветы. Ну што, мы спачатку радаваліся. Гэта ж яны нас ад паноў прыйшлі вызваляць. А калі калгасы зрабілі, то ўжо ніхто не радаваўся. У нас, дзякую богу, нікога не раскулачылі, неяк пратрымалася наша вёска. А ў суседняй лясніка, які працаваў на пана, адправілі ў лагер. Ён даглядаў лес, каб не скралі, каб не падпалілі, а як хто хацеў па грыбы пайсці ці па ягады, трэба было ў яго білецікі купляць. Але які ён быў злодзей? Адно ж змардавалі яго!

Як вайна была, школу нашу то адкрывалі, то закрывалі. Прыходзім на заняткі, а там аб’ява: «Сёння вучобы не будзе». Мы тады дома швэдары з воўны вязалі. Моцна нас гэта ратавала ў тыя часы, тое-сёе прадаць маглі. Мы як малыя былі, бегалі да дарогі спачатку на саветаў паглядзець, як яны прыходзілі. А пасля гэтаксама бегалі на немцаў паглядзець. Як нас тады не забілі?

Угаворваем нашу Марыю зрабіць фота на памяць з дываном — так, як рабілі ў 50-я. Яна дастае з шафы вінтажны касцюм, на якім захаваўся цэтлік «Зроблена ў ГДР». Кажа, калісьці ў ГУМе пашанцавала купіць. Людзі ў чарзе ўсё стаялі, чакалі, мо, яна адмовіцца. Фота: Вікторыя Герасімава, Імёны

У школе нашай настаўнікам працаваў былы лётчык. Так пасля вайны і застаўся. Яго паважалі вельмі. Тады настаўнік быў — што вы, самы паважаны чалавек на сяле. Мы з сяброўкай вырашылі ў педвучылішча ісці. Селі ў нейкую папутку і пагналі на Ашмяны. І не страшна нам было, ё-маё! А як вярнуліся ў Пугачы, тут настаўнікам давалі хаты. Старшыня калгалса называў нашу вуліцу «8 сакавіка», бо настаўніцы ў асноўным былі — жанчыны, у калгасе яны не рабілі. Так і прыжылося, у нас дагэтуль тут «8 сакавіка».

Марыя Вікенцьеўна перабірае адзін здымак за другім, але не можа нікога пазнаць:

 — Баюся памыліцца, твары ёсць знаёмыя, але ўпэўнена нікога не назаву. Хадземце да суседа Шуры!

Сусед Аляксандр адразу дастае акуляры і задумліва глядзіць на фота:

— Так, Пугачаўская школа, 1951 год. Дык, а я калі пайшоў у школу?»

— Шура, успамінай. Людзі з Мінску прыехалі! — падбухторвае жонка.

Усе разам пугачоўцы спрабуюць хоць кагосьці пазнаць на старых здымках. Фота: Вікторыя Герасімава, Імёны

— Маіх аднакласнікаў няма, здаецца. Трэба вам ехаць на хутар. Там яшчэ жывуць дзве Марыі, ім пад 80. Я ўсё-ткі маладзейшы. Мо, яны што ўзгадаюць. Мала ў нас засталося людзей з тых часоў.

Па дарозе на хутар заходзім ва ўсе хаты, дзе жывуць сталыя людзі. «О якія модныя былі ў нашых Пугачах! — кажа жанчына, якая з нявесткай выбірае бульбу. — Паглядзі, які капялюш. Парыж — не меней. Але пазнаць мы нікога не можам».

Спадарыня Жэня доўга ўглядалася ў здымкі, але так нікога не пазнала. Затое расказала, што ў вёсцы жылі ажно тры фатографы. А яшчэ з гораду прыязджалі. Так што ў кожнага ў хаце застаўся добры сямейны архіў здымкаў. Фота: Вікторыя Герасімава, Імёны

Хутар — наша апошняя надзея. У далечыні віднеюцца дзве дагледжаныя хаты. Каля першай жанчына поіць карову з калонкі, з першай секунды ўсміхаецца нам, нібыта мы — старыя знаёмыя. «Марыя Антонаўна? — удакладняем мы. — Трэба ваша дапамога!»

Яна адводзіць карову ў поле, і разам мы ідзем да суседкі. «Мы — дзве Марыі, былі даяркамі ўсё жыццё ў калгасе, — кажа Антонаўна. — Разам разбяромся!»

Марыі Антонаўне каля 80 год, але яна дагэтуль трымае карову. Заве яе Малышка. Рогі спілілі ў калгасе, дзе яна купляла карову. «Раней так не рабілі, — тлумачыць наша гераіня. — А цяпер усім каровам спільваюць». Фота: Вікторыя Герасімава, Імёны

Другая Марыя ў гэты час корпаецца ў агародзе. Побач — статак козаў, паміж барознамі бегаюць шчанюкі і кацяняты. Перасоўваецца Марыя з двума кіёчкамі, але трэба капаць бульбу — ёй на здароўе не паскардзішся. 

— Ладна, Марынця, бяры ты ў свае рукі фота, бо мае брудныя, — камандуе яна Антоўнаўне. І разам пачынаюць «апазнанне».

— Ну хто гэта? Валя Мікітава. 

— Неа. У Валькі нос жа не такі быў!

Следства вядуць дзве Марыі. Фота: Вікторыя Герасімава, Імёны

— А гэта хто? 

— Нейкая знаёмая баба. Але як пазнаць?

— Гэта Лабачэўская Анюта. Кажу табе: А-ню-та!

Адзіная жанчына, якую пугачоўцы змаглі пазнаць. Фота: Вікторыя Герасімава, Імёны

— Правільна. Гэта Анюта, з 28-га яна году была. Даяркай рабіла, чацвёра дзяцей у яе было, але яны ўсе паўміраўшыя ўжо. І яе самой даўно няма. Павесілася. У калгасе знікалі цяляты, сказалі, што гэта яе сын. У Жодзіне ён сядзеў да суда. Матка не вытрымала — наклала рукі на сябе. А сына пасля выпусцілі, невінаваты ён быў. Мужык памёр раней за Аньку. Брат у яе быў — Лёнік, з 25-га году. Але ж згарэў разам з домам.

— А во гэта, ну знаёмая ж. 

— Халера ведае. Ну, знаёмая, але паспрабуй узгадай. Можа, Анця Шніпава?

— Не, у Анці валасы не круціліся.

— Для фатографа што хочаш накруціш.

— Кажу табе: не. У Анці валасы святлейшыя былі. 

— А зікратыя якія ўсе — вочы такія вялікія. Можа, Вася гэта з Мішам? Якія маладыя ўсе, цяжка пазнаць. От каб старыя былі! 

Больш за ўсіх прыезду журналістаў радавалася Марыя Антонаўна (злева). Яна збірае ўсе артыкулы з газет пра Пугачы, мае цэлую падшыўку. Фота: Вікторыя Герасімава, Імёны

Дзве Марыі называюць дываны, на фоне якіх зробленыя фота, перабіранкамі. 

— Усё рабілі рукамі: шылі, пралі, ткалі. Мне 80 гадоў, але я дагэтуль усё ўмею. Каб мне кросны далі, выткала б што трэба. Як дзеўка замуж ішла, маці ёй ужо складала абрусы, дываны, карункі. А ў каго не хапала, дык пазычала па суседзях. У нас Наташа пазычала дываны! Каб поўну шафу свякрові. Раней жа прыходзілі, паглядалі — а як жа! І Наташа нам не хутка іх вяртала, яна па адным на ложак клала, па чарзе.

— Адна баба ішла замуж з пустым куфарам, — дадае Марыя Антонаўна. — Ну, не было ў яе нічога. Тады куфар пусты насілі па сяле.

— Некалі ж не было ніякіх грошай. Гэта цяпер пенсію атрымаеш ці зарплату. Мы ў калгасе рабілі, але грошай нам не давалі. Яечка ў горадзе прадасі — тады купіш хлеба, крупаў. 

— Шпекулянты ў нас былі з гораду, з Украіны нават прыязджалі. Сваім няма калі было такім займацца. Штапелю (тканіна — заўв.рэд.) набярэш тры метры — а Езус, якая модная сукенка выходзіла.

Вось як выглядалі беларусы ў 1950-я. Фота: Вікторыя Герасімава, Імёны

— Марынця, паглядзі, якія сумкі на гэтых картачках!

— Цяпер такія ізноў у модзе! — падказваем мы.

— О, дык у мяне такая ляжыць. Дакументы ў яе складаю. Трэба дастаць, можна цяпер у горад насіць.

— Паглядзіце, цяпер і шкарпэткі пад туфлі модна насіць, — паказваем на яшчэ адзін здымак.

— Дык я сёння па модзе, толькі ў мяне чорныя шкарпэты, — знаходзіць што сказаць Антонаўна.

Марыя Антонаўна на развітанне паказвае свае даматканыя дываны і пагаджаецца зрабіць фота ў стылі 50-х. Фота: Вікторыя Герасімава, Імёны

З усяго архіву ў Пугачах нашы тры Марыі пазналі толькі адну жанчыну — Анюту Лабачэўскую, якой сёння было б 90 год, але лёс яе склаўся трагічна. Калі б пошукі мы пачалі раней, шансаў знайсці людзей было б куды больш. Сталых людзей у Пугачах засталося зусім мала, але ў вёсцы віруе жыццё. Дамы тут скупаюць і мінчукі, і расіяне, і ўкраінцы. 

Хто ж быў тым фатографам, які пакінуў пасля сябе архіў? Адказ знаходзім у беларускага паэта Віктара Шніпа, які родам з тых самых Пугачоў. 

— Я доўга разглядаў пугачоўскія фотаздымкі, але, на жаль, нікога не пазнаў. Праўда, на здымку вучняў другога класа, здаецца, крайні злева — мой родны дзядзька Славік, які нарадзіўся ў 1944 годзе. Школы той не засталося — зруйнавалі. Памятаю толькі, як мы з сябрамі разбіралі платы ля школы, дзеля забавы, дык за намі гнаўся вартаўнік. А маці пасля казала: «Што гэта за хуліганы такія!» Я ціха слухаў, але не прызнаваўся. 

Калі б па сёння захавалася традыцыя здымацца на фоне дываноў, фотасэсіі выглядалі б прыблізна так. Віктар Шніп даўно жыве ў Мінску. Але ў бацькоўскай хаце ў Пугачах захоўвае перабіранкі ад маці і бабулі. Фота: Вікторыя Герасімава, Імёны

Магчыма, фотаздымкі рабіў Пётр Ціманаў (дзве Марыі называлі яго сярод іншых фатографаў, казалі, што ён прыехаў з Украіны, быў паранены падчас вайны — заўв. рэд.). Маці мая казала, што ён прыехаў у Пугачы пазней за 1952 год. Тут трэба так: Марыя Вікенцьеўна казала, што ён прыехаў у Пугачы пазней за 1952 год. Прыстаў у прымы да Стасі Харук. Але школьныя класы не фатаграфаваў… Магло быць, што ў Пугачы да майстра прыязджалі людзі з суседніх вёсак, таму мясцовыя і не могуць нікога пазнаць. Старажылаў амаль не засталося. Каб тыя пошукі пачаць раней! Я адшукаў магілу Ціманава: нарадзіўся ён ў 1923 годзе, памёр ў 1986. Шкада, на помніку няма фотаздымка Пятра Ціханавіча.  

Віктар кажа, самае каштоўнае ў Пугачах — людзі, якія заўсёды прыйдуць на дапамогу: «Вось менавіта па такіх людзях я сумую тут у Мінску!» Фота: Вікторыя Герасімава, Імёны

Мы ўсе вучылі гісторыю ў школе, але мала хто спрабаваў паглядзець на гісторыю Беларусі праз гісторыю сваёй вёскі і сям’і, праз старыя фотаздымкі, якія пыляцца ў забытых альбомах. Праект VEHA сабраў унікальную калекцыю здымкаў 30-50-х гадоў, дапоўніў іх каментарамі сацыёлага і этнографа. І зараз праз краўдфандынг збірае грошы на выданне унікальнага альбома. Вы спытаеце: навошта мне здымкі чужых людзей? Па-першае, фотаальбомы — гэта заўсёды выявы іншых людзей. Па-другое, гэта ўжо не чужыя людзі, гэта наша гісторыя — без пафасу і лозунгаў. Падтрымайце праект па спасылцы, застаецца ўсяго чатыры дні да канца кампаніі! І абавязкова распытайце сваіх бабуляў і дзядуляў пра старыя здымкі ў сямейных альбомах, пакуль ёсць яшчэ ў каго спытаць.

Імёны працуюць толькі за грошы чытачоў. Каб рабіць яшчэ больш цікавых гісторый і расследаванняў, нам патрэбная ваша падтрымка. Сябры, націскайце кнопку «Помочь», афармляйце падпіску на 5-10-15 рублёў — хто колькі можа. Разам мы можам больш. Імёны — для чытачоў, чытачы — для Імёнаў!

Поддержите проект
Имена
Собрано 357 911 из 420 000 рублей
Выберите сумму разового платежа или оформите подписку:

Вы также можете сделать разовый перевод «Именам» c помощью системы «Расчет» ЕРИП

  1. Cистема «Расчет» (ЕРИП)

  2. Общественные объединения
  3. Помощь детям, взрослым
  4. ИменаМедиа

  5. Введите Фамилию Имя Отчество

  6. Введите адрес для связи с вами

Если вы платите в кассе банка, сообщите кассиру о необходимости проведения платежа через систему «Расчет» (ЕРИП).

SMS-сообщением (для абонентов МТС и life)

Отправьте на номер 553 SMS-сообщение в следующем формате:
821 Фамилия.И.О. Сумма

Фамилию и инициалы вводите слитно, с точкой после фамилии.
Например: 821 Иванов.А.А. 10

Комиссия системы iPay для абонентов МТС — 3%, life — 3,5%.

USSD-запросом (для абонентов МТС)

Введите USSD-запрос *222*12# и с вашего баланса на наш счёт будет переведено 2 рубля. Если вы хотите перевести больше — повторите запрос. Стоимость подтверждающей SMS — 0,04 руб.

На благотворительный счёт в банке

Учреждение «ИменаМедиа», BY68 PJCB 3135 0500 5200 1000 0933, Приорбанк, код PJCBBY2X, Минск, ЦБУ 102, УНП 192683195. Обязательно укажите назначение платежа: «Пожертвование на функционирование учреждения».

Истории

«Я от ребенка не откажусь». 15-летняя беглянка с хутора родила сына, но органы опеки его не отдают

Истории

Беларусь в ТОП-20 стран по пересадке органов. Но пациенты после трансплантации не знают, как жить дальше

Помогаем проекту Школа пациентов, переживших трансплантацию
Собрано 2379 из 14 955 рублей
Истории

«Неужели меня мама родила, чтобы я всю жизнь сидел в тюрьме?» Как бывшие заключенные забывают о понятиях и начинают жить по Библии

Истории

«Пожалуйста, не осуждайте меня!» Трансгендерная девушка сбежала из Узбекистана в Беларусь, чтобы ее здесь защитили

Истории

Тракторист против чиновников. Минчанин сражается за дом, который снесли, пока он сидел в тюрьме

Истории

Послушайте их! Люди и проекты, которым каждый из вас может помочь до Нового года

Истории

После Чернобыля. Как выглядят дома, брошенные людьми 31 год назад

Истории

Как бывшие колхозники и рабочие становятся приемными родителями. Чтобы уйти от безработицы

Истории

Квартальный отчет платформы «Имена». 1 января 2018—31 марта 2018

Помогаем проекту Имена
Собрано 185 933 из 420 000 рублей
Истории

«Вы меняете мышление белорусов». Как доктор Момотов дарил подписчикам «Имен» включатели

Помогаем проекту Имена
Собрано 185 391 из 420 000 рублей